У Менску праз расфарбаванага Пушкіна затрымалі актывіста «Маладога фронту»

«Малады фронт» паведамляе ў сваім тэлеграм-канале пра затрыманне аднаго са сваіх актывістаў.

Адзначаецца, што Піліп Шаўроў быў затрыманы 19 студзеня міліцыяй Цэнтральнага раёну Менску. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Падрабязнасці здарэння высвятляюцца, адзначылі ў арганізацыі. Прычыны затрымання маладафронтаўца не называюцца.

Як паведамляе ў Facebook сустаршыня БХД і былы лідар «Маладога фронту» Павел Севярынец, Піліпа Шаўрова затрымалі паводле крымінальнай справы за пафарбаванне помніку расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну ды палітычныя графіці «Свабоду палітвязням!».

Маладафронтаўца, юрыста Піліпа Шаўрова затрымалі па крымінальнай справе. Кажуць, "за Пушкіна" (на помніку Пушкіна ля…

Opublikowany przez Павел Севярынец Niedziela, 19 stycznia 2020

«Калісьці, на першым курсе юрыдычнага факультэта, Піліп уначы ўзяў сякеру і з апоўначы да чатырох ранку сёк бетоннага ідала Леніна на менскай вуліцы Караткевіча. Дарубіўся да арматуры, сагнуў за галаву – і ў гэты момант прыбыў міліцэйскі нарад, выкліканы разявакамі.

Атрымаў за гэта год умоўна. Леніна дэмантавалі», – адзначыў Севярынец.

У Менску пафарбавалі помнік Пушкіну

17 студзеня стала вядома, што невядомыя размалявалі чырвонай фарбай помнік расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну, усталяваны ў скверы каля гасцініцы «Беларусь».

МГ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны