У Менску праз пажар, які распачаўся ад свечкі, эвакуявалі 9 асобаў, у тым ліку 6-гадовае дзіця


Узгаранне здарылася на шостым паверсе дзевяціпавярховага жылога дому па вуліцы Цікоцкага.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, пабачылі дым з вокнаў кватэры. На момант пажару ў кватэры была 56-гадовая гаспадыня, жанчына самастойна выйшла на лесвічную пляцоўку. Пажарныя выявілі, што ў кватэры загарэліся рэчы ў перадпакоі і пакоях на плошчы ў 15 квадратных метраў.

Супрацоўнікі МНС пры дапамозе масак выратавалі з вышэйшых паверхаў дзевяць асобаў, у тым ліку адно 6-гадовае дзіця.

Пажар ліквідавалі. Прычына ўзгарання высвятляецца. Мяркуецца, што гаспадыня неасцярожна абыходзілася з агнём – пакінула без нагляду запаленую свечку.

ДР belsat.eu

 

 

Стужка навінаў