У Менску праз пажар у дашкольным цэнтры развіцця эвакуявалі 145 дзяцей


Пажар здарыўся ў пральне – узгаранне адбылося каля сушыльнага барабану.

З дашкольнага цэнтру на Русіянава эвакуявалі 145 дзяцей і 35 працаўнікоў.

На месца прыехалі некалькі пажарных разлікаў. У выніку пашкоджаныя барабан, бялізна і дзверы ў пральню. Прычына пажару высвятляецца.

Пацярпелых няма.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў