У Менску прайшоў супольны марш пенсіянераў і медыкаў


У цэнтры Менску 9 лістапада адбыўся супольны марш пэнсіянэраў і медыкаў у падтрымку пераменаў у Беларусі. У акцыі прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек.

Удзельнікі маршу сабраліся на плошчы Незалежнасці і прайшлі шэсцем па праспекце. Людзі неслі бел-чырвона-белыя сцягі, перыядычна скандавалі «Жыве Беларусь!», «Гэта наш горад!», «Трыбунал», «Сыходзь!», «Лукашэнка ў аўтазак» і іншыя лозунгі. Некаторыя дэманстранты ўзялі з сабою партрэты палітвязняў. У тым ліку ў удзельнікаў маршу быў транспарант з надпісам «Каты, ці ёсьць у вас Маці?»

У маршы прыняла ўдзел Ніна Багінская. Падчас шэсця па праспекце яна ўвайшла ў будынак МУС, дзе правяла некалькі хвілінаў і пасля вярнулася да ўдзельнікаў акцыі.

Падчас шэсця ДАІ перакрыла праспект Незалежнасці ў раёне Акадэміі навук, а таксама ўезд на праспект Незалежнасці з боку вуліцы Бабруйскай. ДАІшнікі спынялі машыны, якія віталі калону пратэстоўцаў сігналамі.

Удзельнікі маршу дайшлі да плошчы Якуба Коласа, дзе валанцёры частавалі іх цёплаю гарбатаю. Ля помніка Сымону Музыке дэманстранты пакінулі кветкі.

На плошчы Якуба Коласа пенсіянеры таксама праспавялі «Магутны Божа» і «Купалінку», пасля чаго пачалі разыходзіцца.

Агулам у маршы прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў