У Менску прайшоў Марш людзей з інваліднасцю

У цэнтры Менску 5 лістапада прайшла чарговая акцыя пратэсту людзей з інваліднасцю. Марш стаў ужо традыцыяй – першая акцыя адбылася ў сярэдзіне кастрычніка.

Больш за 50 людзей з інваліднасцю сабраліся на плошчы Незалежнасці ля Чырвонага касцёла і рушылі шэсцем па праспекце. Дэманстранты скандавалі «Жыве Беларусь», некаторыя мелі пры сябе бел-чырвона-белую сімволіку. Аўтамабілісты сігналілі пратэстоўцам у падтрымку.

Каля ГУМа ўдзельнікі шэсця павярнулі ў бок Нямігі, бо дарогу ім перагарадзіла будаўнічая тэхніка. Але дэманстранты ўсё роўна дайшлі да Кастрычніцкай плошчы, дзе людзі пачалі разыходзіцца.

Паводле TUT.by, каля Кастрычніцкай плошчы былі затрыманыя дзве дзяўчыны, якія суправаджалі ўдзельнікаў шэсця. Факт затрыманняў пацвердзілі ў міліцыі журналістам РИА Новости.

Акрамя таго, падчас маршу была затрыманая журналістка Наста Захарэвіч, якая ў той момант проста стаяла ў кветкавай краме каля ГУМу.

ІІ belsat.eu

Hавiны