У Менску АМАП затрымаў каля 20 медыкаў


7 лістапада ў Менску меў адбыцца Марш медыкаў, аднак сілавікі не дазволілі людзям сабрацца.

Медыкі збіраліся пад будынкам 1-й ГКБ у Менску на чарговую акцыю салідарнасці з затрыманымі калегамі. Адразу пасля выхаду з больніцы да ўдзельнікаў акцыі прыбеглі сілавікі ў масках, пачалі здымаць іх на камеру, затрымліваць і адводзіць у бусы, што стаялі побач. Мітынгоўцы не паспелі нават апрануць белыя халаты, у якіх звычайна выходзяць на пратэст.

12:30 Затрымалі каля 20 медыкаў. Людзей забралі 6-7 бусаў. Яны нават не паспелі сабрацца. Людзей забралі ў невядомым кірунку.

Вядома пра затрыманне:

  • Багамаз Кіра Мікалаеўна, лекар лабараторыі дыягностыкі
  • Мазурэнка Кацярына Валер’еўна, БелМАПА, катэдра неўралогіі
  • Шырынская Дзіна, Больніца скорай медычнай дапамогі
  • Пятроўская Надзея, РНПЦ
  • Старавойтава Святлана Ягораўна, стаматолаг
  • Сымановіч (Карытка) Алла
  • Скоблеў Павел
  • Скоблева Наста

Медыкаў перасаджваюць з бусаў у аўтазакі на паркоўцы ля Акадэміі Навук. Толькі ў адным аўтазаку знаходзіцца 21 медык.

12:15 АМАП пачаў затрымліваць медыкаў, якія спрабавалі сабрацца каля 1-й ГКБ у Менску. На тых, хто выйшаў пад будынак шпіталя, адразу выбеглі сілавікі. Некаторыя з медыкаў паспелі схавацца ў больніцы.

АМАП каля 1-й ГКБ у Менску. Фота belsat.eu

Міліцыя перакрыла праспект Незалежнасці.

Міліцыя перакрыла праспект Незалежнасці. Фота belsat.eu

12:00 Як перадае карэспандэнт «Белсату», каля Акадэміі навук ужо прыпаркаваныя 6 аўтазакаў, каля 10 бусаў. Аднак медыкаў няма. Яны маюць сабрацца каля 1 ГКБ.

Каля Акадэміі навук праходзіць Марш медыкаў. Фота belsat.eu

Два аўтобусы з вайскоўцамі паехалі ў бок цэнтру ад Акадэміі Навук. Таксама побач шмат міліцэйскіх мікрааўтобусаў.

Аўтобусы з вайскоўцамі. Фота чытачоў belsat.eu

 

Стужка навінаў