У Менску прайшоў Марш Матуляў


14 кастрычніка ў беларускай сталіцы на вуліцы супраць гвалту і здзекаў сілавікоў выйшлі жанчыны на Марш Матуляў.

Марш Матуляў у Менску. 14 кастрычніка. Фота belsat.eu

Калона рухаецца па пр. Незалежнасці ў бок Плошчы Перамогі.

Марш Матуляў у Менску. 14 кастрычніка. Фота belsat.eu

Жанчыны выйшлі, нягледзячы на кепскае надвор’е. Ёсць мамы з маленькімі дзеткамі, да таго ж у калоне – мужчыны, якія выйшлі падтрымаць жанчын.

Марш Матуляў у Менску. 14 кастрычніка. Фота belsat.eu

Людзі ў аўтобусах, што праязджаюць міма, вітаюць удзельнікаў маршу. Марш матуляў дайшоў да вуліцы Янкі Купалы.

Нягледзячы на дождж, каля сотні жанчын шпацыруюць па праспекце.

Нягледзячы на дождж, каля сотні жанчын шпацыруе па праспекце.

belsat.eu

Стужка навінаў