У Менску прадаецца пампезная хрушчоўка з камінам і партрэтам расейскага цара. Фота


На партале onliner.by з’явілася абʼява аб продажы 3-пакаёвай хрушчоўкі на вул. Валгаградскай у Менску, якая нагадвае палац.

У кватэры вісяць грувасткія люстры, стаіць пазалочаная мэбля і скураныя канапы. Разынка інтэрʼеру – партрэт расейскага імператара Мікалая ІІ на сцяне ў гасціннай.

Уладальнік 57-метровай нерухомасці прадае кватэру за $ 85 000.

Кошт кв. м. на другасным рынку нерухомасці ў Менску па стане на жнівень 2018-га складае каля $ 1300. Адпаведна, 57-метровая кватэра без імператарскага ўбранства каштуе каля $ 74 000.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў