У Менску паставяць «Радзіва “Прудок”». Квіткоў ужо няма


Квіткі на паказ спектаклю па кнізе Андруся Горвата ў Купалаўскім тэатры раскупілі за некалькі гадзінаў.

У чэрвені ў Купалаўскім запланаваныя 5 спектакляў. У траўні робяць тры паказы, але сітуацыя тая ж – квіткоў няма.

Кніга Андруся Горвата «Радзіва “Прудок”» з’явілася ў снежні 2016 як надрукаваны дзённік. Журналіст з адукацыі, Горват працаваў дворнікам Купалаўскага, пасля пераехаў з Менску ў старую дзедаву хату каля Калінкавічаў, завёў казу і пачаў пісаць зацемкі пра наваколле. Спектакль раскажа гісторыю Андруся.

«Спектакль – гэта праект Купалаўскага тэатру, яго робяць купалаўцы. Я даў ім поўную свабоду для творчасці», – распавёў Андрусь Горват belsat.eu.

Пісьменнік не выключае, што прыедзе на прэмʼерны паказ 16 траўня.

Тэатр плануе ўключыць эксперыментальную пастаноўку ў пастаянны рэпертуар. Галоўныя ролі выконваюць Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч і Святлана Анікей.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў