У Менску памёр 13-гадовы падлетак, каля трох тыдняў таму ён перанёс COVID-19


У Менску памёр 13-гадовы падлетак Міця Конеў. Каля трох тыдняў таму ён перанёс COVID-19, піша TUT.by.

У лістападзе ўся сямʼя перахварэла каронавірусам. Калі каранцін скончыўся, усе адчувалі сябе добра. Але ў снежні стан Міці рэзка пагоршыўся, паднялася і трымалася вельмі высокая тэмпература. 15 снежня хлопчыку стала цяжка дыхаць, яго адвезлі ў больніцу і падключылі да апарата ШВЛ. Праз менш чым содні ягонае сэрца спынілася.

Міця Конеў. Асабісты архіў Вольгі Коневай

Хлопцу было 13 гадоў, ён вучыўся ў 7 класе.

У пасведчанні аб смерці пазначаныя 3 дыягназы: сэрцава-лёгачная няздатнасць, вірусная пнеўманія, каронавірусная інфекцыя.

АА belsat.eu

Стужка навінаў