У Менску памерла манахіня, у якой быў каронавірус


Памерла манахіня менскага Свята-Лізавецінскага праваслаўнага манастыра. У яе быў станоўчы тэст на каронавірус, паведамляе Радыё «Свабода».

Hавiны
Праваслаўным святарам Беларусі, якія грэбуюць санітарнымі нормамі, пагражае царкоўны суд
2020.05.01 09:12

Манахіня Марыя памерла 4 траўня ў шпіталі. У канцылярыі Свята-Лізавецінскага манастыра пацвердзілі «Свабодзе», што праведзены ў шпіталі тэст на каронавірус даў станоўчы вынік. Пры гэтым у манастыры адзначылі, што манахіні было шмат гадоў, у яе былі хранічныя хваробы, «і ад чаго дакладна памерла, нам пакуль невядома».

Прэсавы сакратар БПЦ Сергій Лепін заявіў, што ў манастыры гэта адзіная смерць сярод манахінь і інакаў, якія трапілі ў шпіталь, і тых, хто апынуўся на каранціне. Паводле яго, службы ў Свята-Лізавецінскім манастыры працягваюцца, але ў закрытым рэжыме.

Hавiны
«Каранціну няма». Што адбываецца ў праваслаўных манастырах, дзе ёсць падазрэнне на COVID-19?
2020.04.23 13:45

23 красавіка ў манастыры пацвердзілі 2 выпадкі заражэння каронавірусам сярод 130 манахінь. Манахіня Марыя згадвалася сярод тых, у каго было падазрэнне на COVID-19.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў