У Менску памерла 67-гадовая жанчына, у якой знайшлі каронавірус


TUT.by паведамляе пра смерць 67-гадовай жыхаркі Менску Вольга Дзеравянка. Яна была шпіталізаваная з падазрэннем на пнеўманію, тэста на каронавірус даў станоўчы вынік.

Паводле TUT.by, Вольга Дзеравянка памерла 1 красавіка.

Жанчына рэзка адчула сябе кепска 29 сакавіка. У яе паднялася высокая тэмпература – 39. Вольгу шпіталізавалі ў 2-ю клінічную лякарню.

У жанчыны падазравалі пнеўманію. У ноч на 1 красавіка яна памерла: мужу сказалі, што смерць наступіла ад сардэчнай недастатковасці і ацёку лёгкіх. Пазней медыкі паведамілі, што Вольгі быў знойдзены каронавірус.

Цяпер яе муж таксама шпіталізаваны як кантакт 1-га ўзроўню. Вынік свайго тэсту мужчына пакуль не ведае.

Паводле мужа, у Вольгі быў дыябет і праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай. Сёння, 3 красавіка, цела Вольгі Дзеравянка крэміравалі.

Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла смерць 4 пацыентаў з каронавірусам па стане на раніцу 3 красавіка. Ці была ўключана Вольга Дзеравянка ў гэтую лічбу – невядома.

Таксама сёння намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Каспіровіч па паседжанні абласнога штабу па барацьбе з каронавірусам распавёў пра смерць ад пнеўманіі дзвюх жанчын у Віцебску. Пра яшчэ адзін выпадак смерці пацыента з каронавірусам увечары 3 красавіка паведамілі СМІ – памёр 60-гадовы мянчук.

Hавiны
«А як можна жыць: 135 кілаграмаў вагой». Лукашэнка пракаментаваў смерць у Віцебску
2020.04.03 17:25

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў