У Менску падлетак гуляўся і падпаліў дзіця


Падлетак гуляўся з аэразольным балончыкам і падпаліў 9-гадовага хлопчыка, паведамілі ў МНС.

Сёння днём ратавальнікі атрымалі паведамленне з лякарні хуткай медычнай дапамогі аб тым, што ў прыёмнае аддзяленне паступіла дзіця з апёкамі. Інцыдэнт адбыўся каля 13.35 у раёне вуліцы Валгаградскай.

У ходзе разбору высветлілася, што 9-гадовы хлопчык гуляў у двары, калі да яго падышоў незнаёмы падлетак з аэразольным балончыкам. Накіраваўшы ў бок дзіцяці балончык і распыліўшы газ, хлопец чыркнуў запальнічкай.

Мінакі выклікалі брыгаду «хуткай». Пасля агляду пацярпелае дзіця было шпіталізавана з апёкам сцягна.

Цяпер міліцыя праводзіцць праверку.

КА belsat.eu

Стужка навінаў