У Менску падчас маршу затрымалі вакаліста гурта «Петля Пристрастия» Іллю Чарапко-Самахвалава

Валанцёры паведамляюць, што падчас раённых маршаў 22 лістапада затрыманы Ілля Чарапко-Самахвалаў, актор, вакаліст гуртоў «Петля Пристрастия» і «Кассиопея».

Паводле сяброў музыкі, яго затрымалі ў раёне вуліцы Клумава каля 15-й гадзіны. Цяпер ён знаходзіцца ў Партызанскім РУУС.

Сярод затрыманых таксама музыка Цімур Рэйзіс – клавішнік «Адис Аббеба».

Сёння ў розных раёнах Менску сабраліся ўдзельнікі «Маршу супраць фашызму» з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі, правядзення новых выбараў, вызвалення палітвязняў і адказнасці для сілавікоў, якія чыняць гвалт супраць мірных дэманстрантаў.

Марш супраць фашызму: 106-ы дзень пратэстаў. ОНЛАЙН

Як толькі людзі пачалі збірацца ў групы і калоны – сілавікі пачалі разгон і затрыманні, да дэманстрантаў былі ўжытыя спецсродкі.

На працягу ўсяго дня затрыманні адбываліся ў Менску і рэгіёнах. У спісах праваабаронцаў ужо больш за 130 прозвішчаў.

ДР belsat.eu

Hавiны