У Менску пачынаецца хакейны турнір на прызы Лукашэнкі


Каманда кіраўніка краіны прадставіць Беларусь на XII Калядным турніры аматараў хакею.

Турнір будзе праходзіць з 4 па 7 студзеня ў сталічнай «Чыжоўка-Арэне», і ўдзел у ім возьмуць каманды Беларусі, Нямеччыны, Фінляндыі, Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў, Расеі, Славакіі, Швецыі і Швейцарыі. Беларусь традыцыйна прадстаўляе каманда кіраўніка краіны.

Сёння а 19-й пачнецца першы матч каманды Аляксандра Лукашэнкі – супраць Швейцарыі.

Калядны міжнародны турнір аматараў хакею ўпершыню прайшоў у 2005-м годзе. Восем разоў яго пераможцам станавілася каманда кіраўніка Беларусі, і тры разы (у тым ліку ў мінулым годзе) – расейская каманда.

Некалькі разоў правядзенне турніру суправаджалася скандаламі з удзелам каманды Аляксандра Лукашэнкі. Яна, напрыклад, парушала рэгламент турніру, які прадугледжвае ўдзел у матчах толькі хакеістаў-аматараў альбо хакеістаў, якія скончылі прафесійную карʼеру. За беларускую каманду ў мінулым годзе выступала пяць дзеючых прафесійных хакеістаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў