У Менску прайшоў аўтамабільны флэшмоб салідарнасці

Кожны дзень у Менску праходзіць аўтамабільная акцыя салідарнасці прыхільнікаў зменаў у краіне.

Акцыя пачалася а 19:00.

Падчас яе ў розных кропках Менску машыны сігналілі на знак салідарнасці.

Таксама людзі вывешвалі бела-чырвона-белыя сцягі ў сваіх вокнах, выходзілі з імі на вуліцы.

У Менску адбылася акцыя салідарнасці з гукарэжысёрамі, якія ўключылі «Перамен»

Папярэдні флэшмоб на знак падтрымкі Кірыла Галанава і Уладзя Сакалоўскага, якія напярэдадні ўключылі «Перамен» на дзяржаўным свяце ў Кіеўскім скверы, адбыўся 7 жніўня.

МГ belsat.eu

Hавiны