У Менску пачалі разгляд справаў дамоўленых матчаў у беларускім футболе


Тысячы долараў, некалькі клубаў і дзясяткі ўдзельнікаў. У судзе Першамайскага раёну пачалі разгляд справаў аб матчах паводле дамоўленасцяў, якія былі выяўленыя ў 2016 годзе. Для Беларусі гэта першы суд у такой справе.

«Я думаю, што гэты працэс – не першы і не апошні. Мяркую, што гэта толькі вяршыня айсбергу, бо ў Беларусі ёсць усе перадумовы для таго, каб такія матчы існавалі. Ды і не толькі ў Беларусі», – кажа журналіст газеты «Прэсбол» Сяргей Южык.

У афёру былі ўцягнутыя каманды «Іслач», берасцейскае «Дынама», «БАТЭ», «Граніт», «Луч», «Гомельчыгтранс», а таксама клубы «Баранавічы» і «Ашмяны».

Абвінавачанні выстаўлены 15 асобам, сярод іх грамадзяне Расеі ды Украіны.

Ім інкрымінуецца парушэнне 253 артыкулу Крымінальнага кодэксу, што пагражае штрафам, пазбаўленнем права займацца прафесійнаю дзейнасцю ці нават пазбаўленнем волі да чатырох гадоў.

Паводле следства, «цана» подкупу вагалася ад важнасці матчу. Гэтак, спаборніцтвы ў першай лізе каштавалі ад 1 да 4 тысячаў долараў. Больш прэстыжныя матчы цягнулі ад 10 да 18 тысячаў долараў.

Усе абвінавачаныя сваю віну прызналі.

belsat.eu

Стужка навінаў