У Менску пабудуюць палігон для спальвання смецця


У Беларусі за 9 гадоў зачысцілі больш за 3 тысяч смеццевых палігонаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу СТВ паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віталь Смірноў.

Паводле чыноўніка, з 2010 года было ліквідавана 3000 міні-палігонаў і каля 12 буйных палігонаў. Цяпер у краіне засталося 835 міні-палігонаў і 165 палігонаў. Да 2022 года плануецца ліквідаваць усе міні-палігоны, заявіў Віталь Смірноў.

Hавiны
Ці ўмееце вы сартаваць смецце? Прайдзіце тэст!
2019.12.05 17:58

Таксама ў Беларусі да 2030 года будзе пабудавана 30 комплексаў, якія будуць вымаць, сартаваць і перапрацоўваць другасныя матэрыяльныя рэсурсы. Пры кожным комплексе плануецца пабудаваць палігон.

У Менску, напрыклад, будзе пабудаваны завод для энергетычнага выкарыстання адходаў.

«Вобразна кажучы, спальванне – першае, што прыходзіць на розум. Тэхналогіі вывучаныя», – адзначыў намеснік міністра ЖКГ.

Hавiны
Чэкі – не папера, а лямпачкі – не шкло. Як правільна сартаваць смецце?
2019.11.03 09:33

У 2020 годзе плануецца аб’явіць конкурс для выбару інвестара або тэхналогіі, паводле якой будзе ажыццяўляцца далейшае выкарыстанне адходаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў