У Менску пабудуюць кальцавую ветку метро


Некаторыя станцыі чацвёртай лініі менскай падземкі пачнуць пабудаваць раней, чым скончаць трэцюю.

Валерый Чаканаў з «Менскметропраекту» заявіў, што чацвёртая лінія менскай падземкі будзе кальцавой, на ёй мяркуецца шэсць перасадкавых вузлоў.

Гэтае рашэнне прадугледжанае комплекснай схемай развіцця транспарту ў межах адкарэктаванага генеральнага плана Менску. І гэта нягледзячы на тое, што летам 2016 га Менгарвыканкам зацвердзіў новыя назвы праектаваных і перспектыўных станцый, сярод якіх «Алімпійская» на праспекце Пераможцаў, «Чыжоўка» аднайменным мікрараёне, «Азёрная», «Шэйпічы» і «Серабранка» у Серабранцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”373897″ img_size=”large”][vc_column_text]Менскія горадабудаўнікі палічылі перспектыўныя пасажырскія плыні на перспектыву паводле спецыяльнай методыцы і прыйшлі да высновы, што больш запатрабаванай чарговая лінія метро будзе менавіта ў гэтым варыянце, – цытуюць Валерыя Чаканава «Минск-Новости».

Схема дазваляе заўважыць, што практычна ўвесь чацвёрты лінія падземкі пройдзе пад другім транспартным кальцом Менску. Яе пабудуюць, магчыма, у 2030-2040-я гады.

Што тычацца чарговасці будаўніцтва новых участкаў падземкі, спецыялісты мяркуюць, што яна можа з цягам часу зведаць змены: збудаванне трэцяга ўчастка 3. Лініі – ад плошчы Бангалор у Зялёны Луг можа быць адкладзена на карысць пракладкі часткі кальцавой лініі.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў