У Менску па падазрэнні ў карупцыі затрымалі начальніка аддзелу «Менскэнерга»


17 траўня сёлета начальнік аддзелу матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Менскэнерга» атрымаў хабар 500 долараў ад кіраўніка аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю.

За гэтыя грошы, ён мусіў даць указанні падначаленым аб арганізацыі перамогі дадзенага таварыства ў дзвюх працэдурах закупак, якія праводзяцца «Менскэнерга», і, як следства, заключэнне з ім дамовы пастаўкі.

Следства правярае інфармацыю аб датычнасці чыноўніка да іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 430 (атрыманне хабару). Падазраванага змясцілі пад варту.

ДР belsat.eu паводле sk.gov.by

Стужка навінаў