У Менску п'яны пенсіянер наехаў на жанчыну з малым дзіцём


Учора ў Менску на вуліцы Матусевіча адбылося ДТЗ.

Жанчына з двухгадовым сынам пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. У гэты момант на яе наехаў аўтамабіль. Жанчына і дзіцё атрымалі цяжкія траўмы, іх шпіталізавалі.

Пасля ДТЗ 74-гадовы кіроўца выйшаў з машыны, яго затрымалі міліцыянты, якія прыехалі на месца здарэння. Як высветлілася, пенсіянер быў у стане алкагольнага ап’янення.

«Раней ён 27 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху і быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі за кіраванне ў нецвярозым выглядзе», – паведамляе Следчы камітэт.

У дачыненні да кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа, артыкул якой прадугледжвае пазбаўленне волі да 7 гадоў.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў