У Менску невядомыя спалілі тры машыны і раскідалі побач курыныя тушы


Фота: 112.by

Каля 6 раніцы ў МНС паведамілі пра тое, што ў Менску на вуліцы Амельянюка гараць аўтамабілі.

Ратавальнікі, якія прыехалі тушыць пажар, лічаць, што гэта быў падпал.

Пасля пажарных на месца здарэння прыехалі следчыя і знайшлі там вельмі дзіўныя рэчы. Каля згарэлых аўтамабіляў валяліся курыныя тушы, фарба і іншыя прадметы. Таксама пад машынамі супрацоўнікі Следчага камітэту знайшлі тры згарэлыя каністры і адну з невядомай вадкасцю, якая ацалела падчас пажару.

Фота: sk.gov.by

Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа. Следчыя намагаюцца высветліць асобаў, якія здзейснілі падпал.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары