У Менску нецвярозая маці прыехала на аўце забіраць дачку з кінатэатру


Інспектары ДАІ затрымалі нецвярозую кіроўцу.

Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.

Інцыдэнт адбыўся 5 траўня, каля 22:30. У міліцыю паведамілі, што за стырном «Audi Q5» можа знаходзіцца нецвярозы кіроўца. Супрацоўнікі ДАІ на вуліцы Камсамольскай спынілі гэтае аўта. За стырном была 56-гадовая жанчына, медычны агляд паказаў 2,24 праміле алкаголю ў ейнай крыві.

Жанчына патлумачыла, што прыехала з Менскага раёну, каб забраць сваю дачку з кінатэатру.

На парушальніцу склалі адміністрацыйны пратакол. Яе могуць пазбавіць правоў кіроўцы на тры года, а таксама жанчыне могуць прызначыць да 100 базавых велічыняў штрафу (Br 2450).

Учора да абеду супрацоўнікі ДАІ Партызанскага раёну спынілі чатырох нецвярозых кіроўцаў.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў