У Менску нельга будзе набыць алкаголь 29 траўня і 8 чэрвеня


У Менску 08:00 29 траўня да 08:00 30 траўня і з 08:00 8 чэрвеня да 08:00 9 чэрвеня продаж алкагольных напояў будзе абмежаваны. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Менгарвыканкаму № 1247 ад 25 красавіка, якое апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 15 траўня.

Hавiны
Менскі завод безалкагольных напояў пажартаваў над МУС
2018.11.19 14:33

Забарона датычыць усіх алкагольных напояў, таксама і слабаалкагольных з аб’ёмнай доляй этылавага спірту менш за 7 %.

Набыць алкаголь у гэтыя дні можна будзе толькі ў барах, кавярнях і рэстаранах у разліў.

Прынятае такое рашэнне «у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў