У Менску не будуць бласлаўляць стравы на велікодны стол


Французскі кандытар Jean-Francois Pre зрабіў на Вялікдзень шакаладныя яйкі, якія нагадваюць каронавірус.
Фота: STEPHANE MAHE / Reuters / Forum

Касцёл раіць асвячаць велікодныя стравы дома.

8 красавіка Курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі адмяніла сёлетняе бласлаўленне велікодных страваў у сталічных парафіях.

Бласлаўленне вырашылі адмяніць, каб пазбегнуць збору вялікай колькасці людзей у касцёлах, што зазвычай адбываецца падчас асвячэння велікодных страваў біскупамі.

Акрамя таго, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч спецыяльным Дэкрэтам дазволіў вернікам зрабіць бласлаўленне велікодных страваў у хатніх умовах.

«Калі не атрымалася благаславіць велікодныя стравы ў святыні, сёлета гэта можа зрабіць дома бацька сям’і або старэйшая асоба», – паведамляе catholic.by.

Як асвяціць велікодныя стравы дома? Інструкцыя ад catholic.by

Пасля таго, як на традыцыйнае святочнае снеданне збярэцца ўся сям’я, на стале запальваецца свечка і гучыць традыцыйнае велікоднае прывітанне «Хрыстос уваскрэс! Алілуя!».

Потым хтосьці з прысутных чытае ўрывак з Евангелля паводле Мацвея, у якім апавядаецца пра тое, як раніцай жанчыны прыйшлі да магілы і першымі даведаліся ад анёла, што Хрыстос уваскрэс.

Пасля Евангелля старэйшая асоба або бацька сям’і прамаўляе малітву бласлаўлення, якую можна спампаваць ТУТ. Затым усе разам моляцца: Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу… (тэкст малітваў ТУТ).

Супольная малітва завяршаецца знакам крыжа.

ВІДЭА
Кандрусевіч патрабуе ад Мінздароўя «больш адказаў»: «Я не ведаю, ці гэтая вада нясе з сабой заразу, ці не»
2020.04.07 13:09

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў