У Менску не будуць адключаць гарачую ваду падчас Еўрапейскіх гульняў. Апублікаваны графік


Менскі гарвыканкам узгадніў графік адключэння гарачай вады ў спажыўцоў з траўня да верасня. Адпаведны графік апублікаваны на афіцыйным сайце «Менскэнерга».

Першыя адключэнні пачнуцца менш чым праз месяц – ужо 13 траўня. А вось апошніх спажыўцоў адключаць ажно 2 верасня. Такі зацягнуты перыяд адключэння звязаны з правядзеннем у Менску II Еўрапейскіх гульняў, падчас якіх з 21 да 30 чэрвеня гарачую ваду ў горадзе адключаць не будуць.

Hавiны
Эксперт распавёў, калі беларусы будуць плаціць 100% за камуналку
2019.03.22 13:19

У «Менскэнерга» абяцаюць, што працягласць адключэнняў не перавысіць 14 дзён, а ў выпадку паспяховага правядзення выпрабаванняў тэрміны адключэння могуць скараціць.

У графік адключэння могуць быць унесеныя змены.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў