У Менску на тыдні даражэе праезд


У беларускай сталіцы таксама падвысяць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце. Пра гэта FINANCE.TUT.BY паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Рашэнне пра падаражэнне Менгарвыканкам, як плануецца, прыме на гэтым тыдні. Калі канкрэтна – не паведамляецца.

Hавiны
У рэгіёнах выраслі кошты на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце
2019.12.14 11:17

Кошт праезду вырасце на 5 капеек, як і ў рэгіёнах. Гэтак, талончык на адну паездку на наземным гарадскім транспарце будзе каштаваць 65 капеек, а жэтон у метро – 70 капеек.

З 15 снежня кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах на Віцебшчыне, Гомельшчыне, Гарадзеншчыне і Меншчыне павялічыўся да 60 капеек (цяпер – 55 капеек), а на экспрэсных – да 70 капеек (цяпер – 65 капеек). 11 снежня кошт праезду вырас на Берасцейшчыне.

Hавiны
У Берасцейскай вобласці падаражэў праезд. Хто наступны?
2019.12.10 07:11

Беларускія транспартавыя кампаніі накіравалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапановы павялічыць тарыфы на праезд у грамадскім транспарце яшчэ ў верасні. У апошні раз кошт праезду ў рэгіёнах павялічвалі ў канцы 2018 года, у Менску – 1 лістапада 2017 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў