У Менску на пікеце пагалілі кандыдата ў дэпутаты


Павел Вінаградаў голіць кандыдата ў дэпутаты. Фота: belsat.eu

7 лістапада ў Менску каля гандлёвага цэнтру «Dana Mall» прайшоў агітацыйны пікет-атракцыён кандыдата ад «Моладзевага блоку» Аляксея Лазарава.

Акцыя была прысвечаная скасаванню адтэрмінаванняў ад службы войску для працягнення адукацыі. Самога кандыдата неўзабаве пасля выбарчай кампаніі мусяць забраць у войска.

Аляксей Лазараў прадстаўляе прапановы «Моладзевага блоку» . Фота: belsat.eu

Таму асаблівасцю пікету стаў перформанс, падчас якога палітычны актывіст і цырульнік Павел Вінаградаў пагаліў Аляксея Лазарава проста на вуліцы.

«Хлопцы запрасілі паўдзельнічаць – я прыйшоў. Адразу перад тым, як я пачаў стрыгчы Лёшу, ён казаў пра тое, што стрыгчыся ў войску абсалютна неабавязкова, але ўсе чамусьці ў вайсковых частках гэта робяць гэта ў дачыненні навабранцаў», – пракаментаваў Павел Вінаградаў свой удзел у пікеце ў каментары «Белсату».

Кандыдата галілі проста на вуліцы. Фота: belsat.eu

Актывіст падкрэсліў, што, на яго думку, войска мусіць быць выключна прафесійным і Беларусь калі-небудзь да гэтага прыйдзе.

«Калі я гляджу на прызыўнікоў – я бачу такіх худых грамадзянаў. А я хачу глядзець на рэальных камандас, якія мяне сапраўды могуць абараніць, калі што. А пакуль я бачу толькі горкіх дзяцей», – адзначыў Павел Вінаградаў.

Такім кандыдат стаў па выніках акцыі. Фота: belsat.eu

Актывісты таксама прадставілі вынікі сацыялагічнага даследавання, паводле якога асноўнымі прычыннымі нежадання службы маладых беларусаў у войску з’яўляецца наяўнасць дзедаўшчыны і адсутнасць сапраўднай вайсковай падрыхтоўкі.

Для павелічэння прывабнасці войска «Моладзевы блок» прапануе ўвесці рэгулярныя звальненні на выходныя, дазволіць карыстанне ноўтбукамі і смартфонамі ў вольны час, фармаваць беларускамоўныя падраздзяленні, усталяваць камеры ў казармах, накіроўваць у воінскія часці незалежных праваабаронцаў, вярнуць адтэрмінаванні для працягу адукацыі, стымуляваць службу да ВНУ ды шырэй інфармаваць пра магчымасці службы.

Апублікаваны «закон аб адтэрміноўцы», з 10 жніўня новыя правілы ўступяць у сілу

10 жніўня ўступіў у сілу «закон аб адтэрмінаванні». Галоўнае змяненне – раней адтэрмінаванне ад службы ў войску давалася кожны раз, калі малады чалавек працягваў вучобу. Цяпер адтэрмінаванне будзе ўсяго адзін раз.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары