У Менску на пікеце хлопец зрабіў сваёй дзяўчыне прапанову. ВІДЭА


І яна адказала яму «так».

Сёння на пікеце па збору подпісаў на Камароўцы адбылося незвычайнае: хлапец зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне.

«Мы, як маладыя беларусы, якія збіраюцца будаваць будучыню, хочам быць упэўненымі, што нашыя дзеці будуць у бяспецы… Ёсць дзяўчына, якой бы я хацеў прапанаваць разам будаваць вольную Беларусь», — сказаў ён.

На пікеце на Камароўцы хлопец зрабіў прапанову дзяўчыне

На пікеце на Камароўцы хлопец Арсеній зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне❤

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 7 czerwca 2020

Яна адказала яму згодаю. Натоўп сустрэў прапанову радаснымі крыкамі «Шчасця».

Маладая пара – Арсен і Вераніка – актывісты «Моладзевага блоку». Хлопец прыгадвае, што іхныя стасункі распачаліся дзякуючы ініцыятыве.

Маладыя людзі прыйшлі падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў. Фота belsat.eu

«Мы актывісты, а Вераніку затрымлівалі ўжо. Невядома, што адбудзецца ў такі неспакойны час. Гэта было актам кахання, волі і спробай паказаць, што мы заклапочаныя будучыняй моладзі», – тлумачыць хлопец свой учынак.

Ён вырашыў зрабіць прапанову, бо баяўся пераследу – шмат актывістаў затрымлівалі на гэтым тыдні. Раней Вераніку некалькі раз затрымлівалі за ўдзел у акцыях. Падчас сваёй прамовы ён прыгадаў выпадак сям’і Мяцкойцаў, якіх арыштавалі і іхнае дзіця засталося без дагляду бацькоў.

Ажаніцца Вераніка і Арсен плануюць 3 ліпеня.

Нагадаем, што 7 чэрвеня ў Менску каля Камароўскага рынку адбываюцца пікеты па збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў: Святлану Ціханоўскую, Валера Цапкала і Віктара Бабарыку. «Белсат» ладзіць стрым – глядзіце, каб не прапусціць найбольш цікавае.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў