Увечары 12 траўня ў Менску адбыўся пажар з вялікай колькасцю ахвяраў. Пра гэта паведамілі ў Менскім гарадскім аддзеле Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.
Паведамленне пра пажар на першым завулку Юнацкім, 20 паступіла ў МНС а 22:13.
Адбылося загаранне маёмасці ў трох жылых пакоях, пацярпела таксама драўлянае лачанне даху мансарднага паверху.
У выніку пажару загінулі 4 чалавекі.
Прычына ўзгарання высвятляецца.
МГ belsat.eu