У Менску на адным з выбарчых участкаў датэрмінова прагаласавалі 72,6 %


Цягам датэрміновага галасавання, якое доўжылася з 12 да 16 лістапада бюлетэні для галасавання атрымалі 35,77 % выбарнікаў ад уключаных у спісы грамадзянаў. Падчас мінулых выбараў у 2016 годзе яўка на датэрміновым галасаванні была меншая.

Рэкардсменам па колькасці тых, хто прагаласаваў на датэрміновым галасаванні стаў выбарчы ўчастак № 547 Коласаўскай выбарчай акругі № 106. На гэтым выбарчым участку размешчаныя студэнцкія інтэрнаты БНТУ і тут датэрмінова прагаласавала – 72,6 %, паведамляе сайт «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Па гэтай акрузе вылучаецца першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Сяргей Дзік.

Меркаванні
Лідзія Міхайлаўна без іх бы не справілася, а мы іх – забудзем
2019.11.16 11:11

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў