У Менску мужчына не хацеў плаціць за прадукты і пачаў пагражаць працаўнікам крамы пісталетам. ВІДЭА


Менскія следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 54-гадовага мужчыны, які з дапамогай пнеўматычнага пісталету збіраўся здзейсніць дробны крадзеж у краме.

«Па дадзеных следства, абвінавачаны днём 13 чэрвеня 2018 у краме па праспекце Незалежнасці ў Менску спрабаваў здзейсніць дробны крадзеж тавараў. Пасля яго абвінавачання ў гэтым мужчына дастаў са сваёй сумкі спартыўны пнеўматычны пісталет і стаў пагражаць. У пацверджанне сваіх намераў мужчына перасмыкнуў затвор зброі і накіраваў яго ў бок пакупнікоў і прадаўцоў. Адзін з працаўнікоў крамы заўважыў, што зброя не агнястрэльную і адабраў яго», – паведамляе сайт СК.

Мужчына пры гэтым быў п’яны. Супраць яго распачатая крымінальная справа паводле па ч. 1 арт. 366 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Адказнасць па гэтым артыкуле – да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў