У Менску мужчына агаліўся перад калоннай бранятэхнікі


Недалёка ад парку Перамогі ў Менску невядомы мужчына зняў з сябе штаны перад калонай вайсковай тэхнікі, якая праязджала па дарозе.

У такім становішчы ён прастаяў секунд трыццаць, пакуль яго не заўважыў супрацоўнік міліцыі. Калі супрацоўнік ДАІ да яго падышоў, то мужчына ўдарыў яго кулаком і ўцёк.

Паводле інфармацыі Kyky.org, у выніку мужчыну ўсе ж затрымалі.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў