У Менску могуць з’явіцца яшчэ 22 гандлёвыя цэнтры


Яшчэ 22 гандлёвыя цэнтры могуць зʼявіцца ў бліжэйшай будучыні ў Менску. Акрамя таго існуюць намеры на будаўніцтва яшчэ 104 такіх абʼектаў, піша TUT.BY.

У сваю чаргу прадпрымальнікі крытыкуюць захады ўладаў, якія намагаюцца павялічыць колькасць гіпермаркетаў.

«Мы звярталі ўвагу на тое, што павінна быць аптымальная колькасць буйных абʼектаў гандлю – гіпермаркетаў. Буйны гандаль не павінен быць у цэнтры гораду. Але яго, на жаль, не прынялі», – тлумачыць Уладзімір Карагін, старшыня прэзідыума вышэйшай каардынацыйнай рады саюзу юрыдычных асобаў «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва».

Як у менскіх прадпрымальнікаў забіраюць гандлёвы цэнтр

Цяпер у Беларусі працуюць 610 гандлёвых цэнтраў. Атрымалася, што на 1000 чалавек у сярэднім прыпадае 772,6 квадратных метраў гандлёвых плошчаў. Такая колькасць істотна перавышае нарматывы. У выніку некаторыя гандлёвыя абʼекты незапоўненыя, плошчы пустуюць.

«Усе гандлёвыя цэнтры, у першую чаргу «Сталіца», на дзве траціны не запоўненыя. Прастойваюць плошчы. Колькасць гандлёвых цэнтраў у нас у 3 разы перавышае еўрапейскія нормы. А яшчэ пабудуецца 22. Я ведаю пра інвестыцыйныя праекты. А яшчэ ёсць 104 намеры на будаўніцтва гандлёва-забаўляльных цэнтраў у Менску. Ёсць паняцце «самаакупнасць абʼекта». У нас за 5 гадоў не акупляецца гандлёвы цэнтр, і нават за 11», – дадае Уладзімір Карагін.

Пасля здарэння ў «Арэна-Сіці» МНС праверыць бяспеку столі гандлёвых цэнтраў

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары