У Менску міліцыянт застрэліўся на пасту з табельнай зброі


Праваахоўнік паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам увечары 20 жніўня ў адміністрацыі Ленінскага раёну.

Яго даставілі ў Гарадскі клінічны шпіталь хуткай медычнай дапамогі, аднак на наступны дзень ён памёр, паведамляе афіцыйны сайт дэпартамента аховы МУС.

Мужчына служыў у батальёне міліцыі Ленінскага аддзелу аховы і падчас здарэння знаходзіўся на службы.

Цяпер МУС праводзіць праверку. Паводле папярэдняй інфармацыі следчых, прычына суіцыду не звязаная з працай.

ДР belsat.eu паводле ohrana.gov.by

Стужка навінаў