У Менску міліцыя часова закрыла тры станцыі метро


Увечары 15 ліпеня ў Менску цягам гадзіны не працавалі тры станцыі метро. Гэта зроблена па рэкамендацыі міліцыі.

https://twitter.com/minskoemetro/status/1283437184029282307

«З мэтай выключэння перапаўнення платформаў і вестыбюляў, ст. Кастрычніцкая, Купалаўская і Плошча Перамогі, па рэкамендацыі ГУУС, 2020/07/15 з 19:05 закрытыя на ўваход і выхад. Цягнікі ідуць без прыпынку на дадзеных станцыях. Прыносім прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці», – адзначаецца ў заяве Менскага метрапалітэну.

Станцыі былі закрытыя цягам гадзіны. У 20:18 Менскі метрапалітэн паведаміў, што ст. Кастрычніцкая, Купалаўская і Плошча Перамогі зноў працуюць.

15 ліпеня ўтварылася вялізарная чарга да будынку ЦВК: людзі хацелі падаць скаргі на адмову ў рэгістрацыі Віктара Бабарыкі. Пасля таго як а 19:00 праца ЦВК скончылася, пачаліся затрыманні. Кардон АМАПу не даваў нікому праходзіць у бок Галоўпаштамту, сілавікі выціснулі людзей з плошчы Незалежнасці.

Hавiны
У Менску тысячы людзей стаялі ў чарзе, каб падаць скаргу ў ЦВК. Адбыліся затрыманні. СТРЫМ
2020.07.15 17:30

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў