У Менску кіроўца збіла двух чалавек на пешаходным пераходзе


У Менску на вуліцы Ляшчынскага жанчына (1989 г. н.) за стырном «Toyota RAV4» не заўважыла двух мужчынаў, што выйшлі з-за прыпаркаваных аўтамабіляў на пешаходны пераход, і здзейсніла на іх наезд.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пешаходы былі ў нецвярозым стане. Адзін пацярпелы з траўмамі рознай ступені цяжкасці быў шпіталізаваны. Пра стан другога пешахода нічога не паведамляецца.

ДТЗ здарылася позна ўвечары 15 жніўня.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў