У Менску кідалі бясплатнае марозіва ў натоўп, людзі ледзь не ўчынілі цісканіну (відэафакт)


На YouTube з’явілася відэа, як людзям падчас адкрыцця крамы «Трыо» у Менску на вуліцы Каржанеўскага кідаюць у натоўп марозіва.

Як распавяла Onliner прадстаўніца крамы Ірына Тынік, марозіва ў натоўп кідалі не працаўнікі крамы, а самі наведнікі. У той дзень мусіла адбыцца адкрыццё супермаркету, людзей збіраліся частаваць марозівам ды іншай ежай.

«Але людзі апынуліся нейкімі агрэсіўнымі, пачалі гэта марозіва раздзіраць, ірваць скрынкі. Потым нехта з задніх шэрагаў пачаў крычаць, што ім не хапіла, пакупнікі ля дзвярэй у адказ сталі раскідваць упакоўкі, «частуючы» ўсіх». – распавялі ў краме.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў