У Менску ізноў праблемы з пітной вадой


Будаўнікі ў раёне Зялёнага Луга пашкодзілі трубаправод, у выніку шэраг будынкаў Савецкага і Першамайскага раёнаў засталіся без пітной вады, паведамляе Менгарвыканкам.

У першай палове дня працаўнікі будаўнічай арганізацыі пашкодзілі трубаправод падачы пітной вады. Менгарвыканкам паведамляе, што праз гэта магчымае пагаршэнне якасці вады ў раёне Зялёнага Лугу ў дамах па вул. Мірашнічэнка, Гамарніка, Кальцова, Лагойскі тракт, Сядых, Каліноўскага, Шырокай, Лук’яновіча, Усходняй, Някрасава, Я. Коласа і Сурганава.

Для жыхароў гэтых вуліц арганізавалі падвоз цыстэрнаў з пітной вадой. Аператыўную інфармацыю пра захады, якія прымаюцца і месцах размяшчэння цыстэрнаў можна пабачыць на сайце «Менскводаканала».

Hавiны
«Не бясшкодная па хімічнаму складу». У сеціва трапілі вынікі экспертызы пітной вады
2020.06.25 13:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў