Збой працы мабільнага інтэрнэту па ўсёй Беларусі. Пераважна – у месцах меркаваных пікетаў


Каля чатырох гадзін вечара 19 чэрвеня карыстальнікі аператара A1 сталі скардзіцца на перабоі з мабільным інтэрнэтам у некаторых гарадах Беларусі.

У прыватнасці, пра праблемы з мабільным інтэрнэтам ад A1 паведамляюць з Гомля, Магілёва, Ліды, Бабруйску і Менску.

Таксама некаторыя паведамляюць пра перабоі з МТС у Гомлі і Берасці. Моцна блакуюць інтэрнэт абодвух аператараў у месцах меркаваных пікетаў. Гэтак, як паведамляюць нашыя чытачы, на плошчы Перамогі ў Менску не працуе інтэрнэт ад А1 і ад МТС.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў