«Раней чэргі стаялі па ежу, а цяпер – па свабоду». СТРЫМ «Белсату» з Менску і Берасця


31 траўня ў Менску і Берасці прайшлі пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. «Белсат» зладзіў стрым з месцаў падзеяў.

Фота: Belsat.eu
Фото: Belsat.eu
Фото: Belsat.eu
Фото: Belsat.eu
Фото: Belsat.eu
Фото: Belsat.eu
Фото: Belsat.eu
Фото: Belsat.eu
Фото: Belsat.eu

Па стане на 11:30 у Менску ля Камароўскага рынку ўжо пачалі збірацца людзі. Як распавёў нашаму карэспандэнту адзін з прысутных, удзельнікі пікету-мітынгу, якія ехалі ў сталіцу з іншых гарадоў, перасталі выходзіць на сувязь.

А 12:00 чарга ў Менску выстраілася да Дому Мэблі. Аўтамабілі сігналяць натоўпу на знак падтрымкі. На плошчы ля рынку подпісы збіраюць яшчэ і за Віктара Бабарыку, і за Валера Цапкалу. Праз паўгадзіны чарга дасягнула выхаду з метро на пл. Якуба Коласа.

Фота: Belsat.eu

Нікога з апазіцыйных палітыкаў, якія планавалі далучыцца да пікету-мітынгу Ціханоўскай, пакуль няма. Тэлефон Мікалая Статкевіча быў недасяжны.

А 12:45 стала вядома, што аўтамабіль, у якім Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч ехалі на мітынг, быў заблакаваны міліцыяй на скрыжаванні вуліцаў Барадзінскага і Маякоўскага. Статкевіч затрыманы і дастаўлены ў пастарунак. Адамовіч распавяла, што падае заяву аб выкраданні ў Ленінскім РАУСе.

Агромная чарга, каб падпісацца за Ціханоўскую ў Менску

Толькі паглядзіце на гэтую чаргу! Сотні прыйшлі падпісацца за Святлану Ціханоўскую ў Менску. Людзей усё болей і болей

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 31 maja 2020

Тым часам людзі працягваюць падыходзіць да Камароўскага рынку. Паводле назіральнікаў #controlby, праз гадзіну пасля пачатку пікету ў чарзе было 1600 чалавек. Чарга завярнула за вугал – стаяць ад самага будынку БНТУ.

Фота: Belsat.eu

З’явлася відэа пераследу і затрымання Статкевіча асобамі ў цывільным.

Па стане на 13:30 чарга ў Менску дасягнула кіламетру ў даўжыню. Падпісваюцца як за Ціханоўскую, так і за іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты – галоўнае, «супраць аднаго». Людзі працягваюць падыходзіць, чарга расце.

А 14:00 людзі ў чэргах паведамілі, што на плошчы Якуба Коласа дзяжураць аўтазакі.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Hавiны
Святлане Ціханоўскай дагэтуль не кажуць, дзе знаходзіцца ейны муж
2020.05.31 13:45

А 14:30 да столікаў, дзе адбываецца збор подпісаў, падышоў міліцыянт і папярэдзіў, што «адбываецца несанкцыянаваная акцыя». Сілавікам у цывільным прысутныя крычаць «Ганьба» і скандуюць «Свабоду» і «Сыходзь».

Жонка Статкевіча Марына Адамовіч прыйшла да Камароўскага рынку. Яна распавяла, што затрыманне мужа лічыць выкраданнем, бо невядомыя асобы ў цывільным звезлі яго ў невядомым кірунку.

Віктар Бабарыка ў сваім тэлеграм-канале змясціў такую абвестку для сваіх зборшчыкаў подпісаў: «Калі вы разумееце, адчуваеце пагрозу, рэкамендуем завершыць пікет».

А 14:50 тэлеграм-канал Nexta Live апублікаваў відэа, дзе бачна, як людзі ў цывільным заштурхнулі чалавека ў бусік.

Стала вядома пра затрыманне актывіста Дзяніса Урбановіча. Яго запіхнулі ў аўтобус.

16:27 На пікеце збіраюць подпісы чальцы ініцыятыўных групаў іншых кандыдатаў: Бабарыкі, Цапкалы, Дзмітрыева, Казлова. Людзі не сыходзяць, чэргі на пікеце доўгія.

Пікет Святланы Ціханоўскай у Менску. Фота belsat.eu
Пікет Святланы Ціханоўскай у Менску. Фота belsat.eu
Пікет Святланы Ціханоўскай у Менску. Фота belsat.eu

Сотні людзей у Берасці

У Берасці на 12:30 на плошчы Леніна сабраліся больш за 200 чалавек. Людзі крытычна выказваюцца пра ўладу, падпісваюцца за Святлану Ціханоўскую. Прысутнічаюць у тым ліку праціўнікі акумулятарнага заводу.

Фота: Belsat.eu

Бліжэй да 13:00 чарга на пікет у Берасці расцягнулася прыкладна на кіламетр. Людзі прыходзяць цэлымі сем’ямі.

Шмат хто кажа, што выйшлі сёння, бо абураныя падзеямі ў Горадні. Прысутнічае як моладзь, так і асобы пенсійнага веку. Гучаць лозунгі «Свабоду Ціханоўскаму», патрабаванні выпусціць затрыманых.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фото: Belsat.eu
Фото: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

А 14:20 у Берасці ўся пешаходная вуліца Савецкая занятая чаргой на пікет. Вельмі шмат моладзі, людзі пляскаюць у далоні.

Сяргей Чэрачэнь – адзін з патэнцыйных кандыдатаў – таксама знаходзіцца ў Берасці.

«Людзі ідуць на пікеты з адной асноўнай думкай: нам усё роўна хто, абы не ён [Лукашэнка]. Гэта чырвоная лінія выбарчай кампаніі. Людзі ўнутрана саспелі да пераменаў», – сказаў Сяргей Чэрачэнь нашаму тэлеканалу.

Чарга папаўняецца. Людзі часта адзначаюць, што прыйшлі падпісацца не столькі за Ціханоўскую, колькі супраць дзейнага кіраўніка дзяржавы.

Малады чалавек кажа, што ўдзячны Сяргею Ціханоўскаму за тое, што дазволіў народу выказацца пра ўсе праблемы.

Берасцеец у чарзе кажа, што чакае ў чарзе ад 12-ай і не сыйдзе, пакуль не паставіць подпіс за Святлану Ціханоўскую.

Мужчына кажа, што раней такія чэргі стаялі за ежай, а цяпер – за свабодай.

Асноўная частка людзей кажуць пра беззаконне ў Беларусі.

«Тое, што адбываецца ў Беларусі, – абрыдла», – кажа мужчына.

16:23 Людзей менш не робіцца. Падпісацца за Святлану Ціханоўскую стаяць некалькі чэргаў.

***

Блогер Сяргей Ціханоўскі збіраўся быць на пікеце ў Берасці, аднак у пятніцу ён быў затрыманы ў Горадні і дастаўлены ў Менск. Паводле праваабаронцаў, яго і яшчэ 7 чалавек перавезлі на Акрэсціна – яны праходзяць па крымінальнай справе аб нападзе на міліцыянта.

Пачатак пікету ў Берасці прызначаны на 12.00. У гэты ж самы час стартуе пікет і ў Менску каля Камароўскага рынку, на якім планаваў прысутнічаць палітык Мікалай Статкевіч. Акрамя таго, пікеты праходзяць у Гомлі, Віцебску, Горадні, Полацку, Лідзе, Маладэчне, Магілёве.

Як пікеты сталі пратэстамі. Перадгісторыя

Ужо роўна тыдзень па ўсёй Беларусі пікеты па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую сабіраюць тысячы людзей, а чэргі расцягваюцца на сотні метраў.

Людзі не толькі пакідаюць подпісы, але і актыўна выказваюцца супраць дзейнай улады і асабіста Аляксандра Лукашэнкі. Папулярным лозунгам стаў «Стоп таракан», а сімвалам пратэсту – тапкі. Першы масавы пікет-мітынг адбыўся ў Менску 24 траўня, пасля гэта паўтарылася ў абласных і раённых цэнтрах.

Падчас пікету 29 траўня ў Горадні да Сяргея Ціханоўскага падышла жанчына і пачала правакаваць канфлікт. Ціханоўскі не адказваў ёй, але неўзабаве з’явілася міліцыя і завязалася штурханіна. Адзін міліцыянт упаў на бок, за ім прыехала хуткая дапамога.

Сяргея Ціханоўскага і яшчэ дзясятак прысутных былі брутальна затрыманыя АМАПам і людзьмі ў цывільным. Удзельнікі пікету абураліся, скандавалі «Ганьба!» і намагаліся адбіць затрыманых. Затым некалькі сотняў чалавек прыйшлі да пастарунку патрабаваць іхнага вызвалення.

Пазней у МУС заявілі, што ў дачыненні да затрыманых распачатая крымінальная справа аб нападзе на супрацоўніка праваахоўных органаў.

За 4 гадзіны да інцыдэнту ў Горадні Аляксандр Лукашэнка дакладна прадказаў абставіны.

«На гэтага пацанёнка [супрацоўніка міліцыі] наваліліся. Ён, напэўна, толькі ў гэтым годзе прыйшоў на працу, чыёсьці ж дзіця. Што ты на яго накатваеш. І потым, рызыкоўныя людзі – я б на іхным месцы з міліцыяй акуратнейшы быў», – казаў Аляксандр Лукашэнка.

Збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў працягнецца да 19 чэрвеня. Выбары прэзідэнта ў Беларусі прызначаныя на 9 жніўня.

Hавiны
МУС пракаментаваў затрыманне Ціханоўскага. Заведзеная крымінальная справа
2020.05.30 15:12

СК/КА belsat.eu

Стужка навінаў