У Менску і Бабруйску затрымалі ўдзельнікаў велапрабегу салідарнасці

Пра затрыманні ўдзельнікаў велапрабегу паведамляе ПЦ «Вясна».

Як стала вядома, увечары 9 ліпеня ў Менску затрыманы ўдзельнік велапрабегу салідарнасці Андрэй Бароўскі. Супрацоўнікі міліцыі чакалі яго каля пад’езда дома. Сказалі, што павязуць у Цэнтральны РУУС. Пра гэта паведамляе яго сястра Марына.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь», што ў Бабруйску таксама затрымалі ўдзельніка велапрабега салідарнасці. Затрымалі на падставе таго, што міліцыянты нібыта шукаюць скрадзены ровар. Імя затрыманага пакуль невядома.

ІІ belsat.eu

Hавiны