У Менску хлопчык зваліўся з даху 12-павярховіка. Ён шпіталізаваны

З даху 12-ці павярховага дому, размешчанага на вуліцы Пляханава ў Менску, зваліўся хлопчык (на выгляд 10-12 гадоў). Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС.