З даху 12-ці павярховага дому, размешчанага на вуліцы Пляханава ў Менску, зваліўся хлопчык (на выгляд 10-12 гадоў). Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС.
Хлопчык застаўся ў жывых: з траўмамі рознай ступені цяжкасці ён быў шпіталізаваны.
«Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык гуляў на даху з сябрам», – адзначылі ў МУС.
ІІ belsat.eu