У Менску дзяўчыны прапаноўвалі сябе за алкаголь


Дзяўчыны аказвалі інтымныя паслугі за грошы, а калі кліенты адмаўляліся плаціць, бралі спіртныя напоі.

Кабеты стаялі на трасе каля мікрараёна Шабаны і працавалі гэтак ужо не першы год, паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму.

У дачыненні да іх склалі адміністрацыйны пратакол за «занятак прастытуцыяй». Дзяўчынам пагражае штраф або адміністрацыйны арышт.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары