У Менску дызельныя аўтобусы заменяць аўтаномнымі тралейбусамі


У беларускай сталіцы запланаванае маштабнае абнаўленне пасажырскага транспарту. Пра гэта піша БелТА.

Да 2022 году ў Менску плануецца набыць 710 аўтобусаў, 810 тралейбусаў і 50 трамваяў. Ужо ў снежні павінны прыбыць першыя 70 тралейбусаў з павялічаным аўтаномным ходам і 70 аўтобусаў.

Hавiны
У Менску на тыдні даражэе праезд
2019.12.15 06:51

У «Менсктрансе» адзначылі, што тралейбусы з павялічаным да 15 км аўтаномным ходам дазволяць дазволіць замяніць аўтобусы, якія працуюць на дызельным паліве. Пры гэтым, у адрозненне ад электробусаў, ім не спатрэбяцца зарадныя станцыі.

Менавіта набыццё такіх тралейбусаў зараз з’яўляецца прыярытэтам на прадпрыемстве.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў