У Менску з 8 красавіка павялічваюцца цэны на паслугі аўтастаянак. Пра гэта паведамілі ў аб’яднанні «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі».
Кошт стаянкі аўтаў з дапушчальнай максімальнай масай да 3,5 тон уключна павялічыцца з Br34 да Br36 у месяц на ўсіх аўтастаянках, акрамя аўтастаянак па вуліцы Кальварыйская і Гікала, 1а. На апошніх тарыф складзе Br40. Для ІП і юрыдычных асоб на ўсіх аўтастаянках паслуга абыдзецца ў Br40 у месяц.
Гадзінны тарыф на захоўванне легкавых аўтамабіляў для фізічных асоб (акрамя ІП прадпрымальнікаў) з 06:00 да 19:00 складзе 10 кап. на ўсіх аўтастаянках, акрамя аўтастаянак на Кальварыйскай і Гікала. Гэта не тычыцца прымусова эвакуяваных машыны.
Паслугі па захоўванні ровараў складуць Br7 у месяц, для ўладальнікаў дамоваў захоўвання транспартных сродкаў – Br5.
МГ belsat.eu