У Менску ДАІ затрымлівае раварыстаў


Спыняюць нават адзіночных раварыстаў, паведамляе Telegram-канал «Кола».

ДАІ ў Менску затрымлівае раварыстаў. Паводле Telegram-каналу «Кола» затрымліваюць нават адзіночных раварыстаў у горадзе.

У іншай частцы Менску адразу чатыры экіпажы ДАІ спатрэбілася, каб затрымаць дзяўчыну.

Іншую групу вырашылі аштрафаваць.

Сёння, 22 ліпеня, а 19:30 раварысты выйшлі на прабег у гонар вызвалення іншых таварышаў з «содняў». Аднак выглядае на тое, што рэпрэсіі будуць працягвацца.

Паведамляецца пра яшчэ некалькі затрыманняў. Імёны раварыстаў пакуль што невядомыя. Прабег скончыўся а 22:50 каля гандлёвага цэнтру Galleria Minsk.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў