У Менску да 100-годдзя БНР адкрыюць тэматычны бар?


«Bar 100 hod BNR» мае паўстаць на праспекце Незалежнасці, 53.

Ідэя належыць архітэктару Івану Кавальчуку. Ён апублікаваў у Facebook фотакалажы бару, які разам з аднадумцамі хоча адкрыць у гонар стагоддзя БНР. Іван адзначае, што да 25 сакавіка могуць не паспець – фінансавыя складанасці.

Пазней гэты пост быў выдалены. У гандлёвай сетцы інфармацыю пра абнаўленне кафетэрыя ў стылі БНР зняпраўдзілі.

26-і гадовы Іван Кавальчук з Мядзеля, вывучаў архітэктуру ў БНТУ, былы фігурант па справе «Белага легіёну». Яго вызвалілі 29 чэрвеня летась, абвінавачванне так і не прад’явілі. Працаваў у адной з галоўных праектных арганізацыяў Беларусі «Аргбуд». З дзяцінства размаўляў на беларускай мове.

Часопіс koko.by спраўдзіў, што цяпер знаходзіцца па адрасе, які фігуруе ў макеце. Цяпер там працуе звычайны буфет.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў