У Менску будуць штрафаваць за «эканомію» электраэнергіі


Неўзабаве ў Правілы добраўпарадкавання Менску будуць унесеныя змены.

У іх будзе запісаны абавязак уключаць архітэктурную падсветку паводле графіку, вызначанага «Менгарсвятлом» і адміністрацыямі сталічных раёнаў.

«Пры неўключэнні будзем штрафаваць уласнікаў будынкаў. У нас ёсць патрабаванне, каб горад выглядаў прывабна», – патлумачыў дзяржаўнаму інфармагенцтву belta.by намеснік старшыні Менгарвыканкаму Віктар Лапцеў.

Асаблівую ўвагу ў 2018 годзе плануецца надаць падсвятленню праспекта Незалежнасці, вуліцы Макаёнка, Партызанскага праспекта, а таксама вуліцам каля стадыёна «Дынама».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары